![]() | |
---|---|
![]() Параўнальныя памеры: 12-сантыметровы DVD-RW побач з 19-сантыметровым алоўкам. | |
Тып носьбіта | аптычны дыск |
Фармат кантэнту | розны |
Ёмістасць |
4.7 ГБ (аднабаковы аднаслаёвы – агульнапрыняты) 8.5–8.7 ГБ (аднабаковы двухслаёвы ) 9.4 ГБ (двухбаковы аднаслаёвы ) 17.08 ГБ (двухбаковы двухслаёвы – рэдкасць) |
Счытвальны механізм | лазер, даўжыня хвалі 650 нм (чырвоны), 10.5 Мбіт/c (1×) |
Запісвальны механізм | 10.5 Мбіт/c (1×) |
Міжнародны стандарт | DVD Forum DVD Books |
Распрацаваны | Sony, Philips, Toshiba, Panasonic |
Памер | дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм |
Маса | ~15,7 г |
Ужыванне | захоўванне аўдыё, відэа і даных |
Год выпуску | 1996 |
DVD (дзі-ві-дзі, англ.: Digital Versatile Disc — лічбавы шматмэтавы дыск; таксама англ.: Digital Video Disc — лічбавы відэа-дыск) — фармат аптычнага дыска, распрацаваны ў 1995 годзе і ўпершыню выпушчаны на рынак у Японіі ў лістападзе 1996 года. Мае такія ж фізічныя памеры, як і кампакт-дыск, але больш шчыльную структуру працоўнай паверхні, што дазваляе захоўваць і счытваць большы аб’ём інфармацыі за кошт выкарыстання лазера з меншай даўжынёй хвалі і лінзы з большай лікавай апертурай. Стандартны DVD з адным слоем запісу можа захоўваць да 4.7 ГБ даных, двухслаёвы DVD — да 8.5 ГБ, двухслаёвы двухбаковы — да 17.08 ГБ.